logo optimdev.ru OPTIMDEV.RU | Личный кабинет | Контакты | Доставка товара

Уладзіслаў Ахроменка Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша


“Праўдзівая гісторыя…” аўтарства Уладзіслава Ахроменкі і Максіма Клімковіча – пародыя на афіцыйную мінуўшчыну трох спадкаемцаў міфалагічнай істоты Homo Slavіanikus’а, у якой выразна прачытваецца гісторыя беларусаў, украінцаў і расейцаў. Асобныя гістарычныя падзеі – закалоты, змовы, замірэнні і аншлюсы, – наўмысна падаюцца ў перакручанай, прынцыпова нязвыклай трактоўцы. Гісторыя трох народаў паслядоўна выкладаецца “ад дагістарычных часоў і да будучых эпохаў”, і з гэтае прычыны тэкст можа прэтэндаваць на эпічнасць.

121 РУБ

похожие

Подробнее

Уладзіслаў Ахроменка Музы і свінні


Аўтар прапаноўвае свайму чытачу шэраг амаль лубачных герояў савецкага і постсавецкага часу, з якімі той у рэальным жыцці наўрад ці сутыкаўся, а калі і сутыкаўся, то хутчэй за ўсё глядзеў на іх зусім іншымі вачыма. Усе гэтыя гангстары, Шастаковічы, акторы і бізнесоўцы выглядаюць так схематычна, нібыта іх толькі што выцягнулі з тэлескрыні, па якой акурат круцяць серыял пятага гатунку, дзе шалёна змяшаліся сюжэтныя штампы, побытавыя стэрэатыпы, састарэлыя ўяўленні пра dolce vita і безліч іншых гукавых эфектаў.

94 РУБ

похожие

Подробнее

Уладзіслаў Ахроменка Тэорыя змовы


Калі твая зброя – кулямёт MG-42, а не дыктавы нож, калі ты атрымліваеш асалоду ад шляхотнага каньяку, а не закіслага піва, калі ты чытаеш папяровыя кнігі, а не бязглуздыя сайты – гэты раман для цябе. Калі ты сапраўдны аматар вострасюжэтных інтрыгаў, шматхадовых авантураў і феерычных пагоняў – без ваганняў бяры ў рукі кнігу. Раман Уладзіслава Ахроменкі з правакацыйным назовам «Тэорыя змовы» ў парадаксальнай і жорсткай форме ставіць тыя беларускія пытанні, якія многія баяцца сабе задаць нават у думках. Адказы гучаць іранічна, цынічна, непрадказальна і радыкальна. Чытай, думай, рабі высновы, спрачайся з персанажамі і аўтарам.

103 РУБ

похожие

Подробнее

Уладзіслаў Ахроменка Янкі, альбо Астатні наезд на Літве


Мудзілы, хаблы, асаднікі, жандары, паліцыянты, вайскоўцы Войска Польскага, Чырвонай Арміі і Вермахта, агенты Дэфензівы, Гестапа і НКВД, палітвязні, чыкагскія копы і гангстэры, асобы славянскай, цыганскай, караімскай, італьянскай ды жыдоўскай нацыянальнасцяў, бадзяжная цыркавая трупа, музыкі опернага тэатра “Ля Скала”, кіназдымачная група з Галівуду, жывёлы гарадзенскага заапарка, журавы, вароны, перапёлачкі, парсючкі, куркі ды іншыя прадстаўнікі традыцыйнай беларускай фауны. Падзеі адбываюцца ў міжваенны час на тэрыторыі Крэсаў Усходніх РП (Рэчы Паспалітай) і ў Чыкага (ЗША, Ілінойс). Факты і падзеі, выкладзеныя ў кнізе, цалкам прыдуманыя аўтарамі, чаго не скажаш пра некаторыя рэаліі жыцця Крэсаў Усходніх. Усе выпадковыя супадзенні – недарэчнасці, а недарэчнасці – ненаўмысныя.

93 РУБ

похожие

Подробнее

Вінцэсь Мудроў Албанскае танга


У кнізе прадстаўлены апавяданні аўтара розных гадоў. Цэнтральным творам зяўляецца новая аповесць «Албанскае танга», якая апавядае пра разрыў савецка-албанскіх адносін. У аповесці прысутнічаюць дзве сюжэтныя лініі, адна – непасрэдны канфлікт Хрушчова і Энвера Ходжа і гісторыя кахання албанскага студэнта і беларускай дзяўчыны.

33.99 РУБ

похожие

Подробнее

Наталка Бабіна Рыбін горад


Твор лучыць у сабе рысы прыгодніцкага, дэтэктыўнага, жаночага і сацыяльнага раману. А яшчэ гэта раман пра Берасьце – якое было, якое ёсьць і якое будзе. Гэта захапляльная гісторыя каханьня, сьмерці, цудаў і ўратаваньня.

121 РУБ

похожие

Подробнее

Альгерд Бахарэвiч Шабаны. Гісторыя аднаго зьнікнення


Шабаны. Адно з сакральных месцаў сённяшняга Менска. Канцавая станцыя міфічных аўтобусаў і нікому не цікавых лёсаў. Шабаны як брама; Шабаны як пастка. Іхная тапаніміка вяртае ў чужое мінулае, іхная геаграфія сягае далей за вызначаныя ім межы, іхная гісторыя больш загадкавая, чым можа падацца на першы погляд. Менавіта ў Шабанах і іх ваколіцах разгортваецца дзея гэтай кнігі, у якой прыватныя жыцці герояў пераплятаюцца з забытымі тэорыямі акадэміка Мара, за кожным паваротам чакае патруль часу, а ўспаміны дзяцінства пішуцца на старых мапах. Новая кніга Альгерда Бахарэвіча – раман пра магчымасці мовы і немагчымасць вяртання. Кніга змяшчае нецэнзурную лаянку

118 РУБ

похожие

Подробнее

Альгерд Бахарэвiч Ніякай літасьці Альгерду Б.


Улетку 2013 году, вярнуўшыся з Гамбургу ў Менск, аўтар гэтай кнігі пачаў весці штотыднёвую калонку на сайце кампаніі «Будзьма беларусамі!» budzma.by. У выніку амаль за год ім было напісана блізу сарака эсэ, прысвечаных самым розным праявам беларускага жыцця. Культура і гісторыя, літаратура і кіно, мроі і спадзяванні, асабістае і грамадскае, вечнае і надзённае, Беларусь як частка Еўропы і Еўропа як беларускі сон – вось толькі некаторыя з тэмаў, якія зрабіліся вызначальнымі для гэтай кнігі. Кнігі пра сваё, напісанай тут і цяпер.

108 РУБ

похожие

Подробнее

Кнут Гамсун Голад (зборнік)


У кнігу знакамітага нарвежскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі 1920 года Кнута Гамсуна (1859–1952) увайшлі тры сусветна вядомыя раманы. «Голад» – гісторыя маладога валацугі, чыя свядомасць спазнае страшэнную метамарфозу ад галоднага існавання. Гэты наватарскі твор прынёс аўтару еўрапейскую вядомасць. «Пан» – лірычны аповед пра веліч прыроды і трагедыю неўзаемнага кахання, у якім спалучыліся скандынаўскія сентыментальнасць і нянавісць, дзівацтвы і пакуты, а фонам з’яўляецца суровая прыгажосць паўночнага ўзбярэжжа. «Вікторыя» – праніклівы раман пра чуллівае і пяшчотнае каханне, якое суправаджаюць гонар і годнасць, хвароба і смерць…

189 РУБ

похожие

Подробнее

Коллектив авторов Гісторыя Беларусі. Палемічныя матэрыялы


Прысвечана палемічным праблемам гісторыі Беларусі. Аўтарамі зроблена спроба крытычнага разгляду скажэнняў і фальсіфікацый гісторыі Айчыны перыяду Кіеўскай Русі і феадальнай раздробленасці, Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі, Кастрычніцкай рэвалюцыі, грамадзянскай вайны і іншаземнай інтэрвенцыі, абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі і ўтварэння Беларускай ССР, сацыялістычнага будаўніцтва ў СССР і БССР, Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў і пасляваеннага будаўніцтва, постсавецкага развіцця Рэспублікі Беларусь. Аналізуюцца некаторыя падручнікі і вучэбныя дапаможнікі па гісторыі для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Аналізуюцца некаторыя падручнікі і вучэбныя дапаможнікі па гісторыі для агульнаадукацыйнай школы. Для прафесарска-выкладчыцкага складу, навуковых супрацоўнікаў, студэнтаў, аспірантаў і дактарантаў ВНУ і навуковых устаноў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.

182 РУБ

похожие

Подробнее

Ніна Лістота Каханні. Дваццаць рэальных гісторый


Дваццаць гісторый кахання рэальных людзей… Дваццаць спроб даведацца, што ж такое яно, каханне па-беларуску. Унікальнасць зборніка ў тым, што вы патрапляеце не толькі ў мастацкі свет, але і нібыта ў рэаліці-шоу. Вы пачуеце шчырыя споведзі і вядомых асобаў – мастакоў, тэатралаў, музыкаў, і звычайных, на першы погляд, людзей – але любові і жарсцям паміж імі маглі б пазайздросціць нават галівудскія зоркі. Кожная гісторыя мае свой каларыт. Дзеянні адбываюцца ў майстэрні, на даху, у старым парку, на цёмным летнім полі пад ззяннем веташка. Уражлівы каляровы вітраж, у якім ёсць месца ўсім шкельцам – і вернай любові, і падступнай здрадзе, і трагічнаму расстанню, і выпадковай сустрэчы… У вечнай тэме кахання – адлюстраванне людзей і месцаў нашага часу.

99.9 РУБ

похожие

Подробнее

Таццяна Мушынская Джульета і экстрасэнс (зборнік)


Героі пісьменніцы – нашы сучаснікі, сярод якіх пераважаюць прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі. З асаблівай цікавасцю даследуе аўтар свет жаночай душы. У цэнтры кожнага твора – адметны жаночы вобраз, хвалюючая, часам драматычная гісторыя кахання. …Дзеянне аповесці «Джульета і экстрасэнс» адбываецца ў абласным горадзе. У драматычны тэатр прыязджае вядомы сталічны рэжысёр, каб паставіць спектакль «Рамэа і Джульета». Нечакана высвятляецца: шэкспіраўскія страсці віруюць не толькі на сцэне, але і за кулісамі. У адзін клубок сплятаюцца каханне, інтрыгі, барацьба за ролі. Героі аповесці «Доўгае развітанне» – сучасныя музыкі. Падзеі твора «Апошняе каханне Дон-Жуана» разгортваюцца ў мастакоўскім асяроддзі.

94 РУБ

похожие

Подробнее

Сяргей Календа Усё ўлічана. All inclusive


Перад вамі кніга, створаная за кошт доўгіх назіраньняў і дасьледаваньняў размаітага гатэльнага жыцьця сталіцы. Першая частка “Кантынэнтальны сьняданак” пабачыла сьвет у 2012-ым, але падалася аўтару няскончанай, і цяпер, калі мінула два гады і зьявілася другая частка “Швэдзкі стол”, можна лічыць, што тэма гатэлю ў беларускай літаратуры агучана, і ўлічана ўсё, альбо амаль усё, бо да канца ніводная гісторыя ў гэтым сьвеце яшчэ не была напісанаю. Перад вамі сабрана як мага болей назіраньняў і думак пра гатэль, пра яго жыхароў, працаўнікоў і дырэктароў. Гэта своеасаблівы досьвед творчай працы з будзёнаю рэальнасьцю, калі героі становяцца больш эмацыйнымі, большымі вар’ятамі і большымі рамантыкамі, бо па-іншаму кнігі ня пішуцца.

109 РУБ

похожие

Подробнее

Іван Лепешаў Этымалагічны слоўнік прыказак


Слоўнік такога тыпу выдаецца ўпершыню ў лексікаграфічнай практыцы. У ім раскрываюцца гісторыя і паходжанне больш за 400 прыказак сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Для мовазнаўцаў, літаратуразнаўцаў, настаўнікаў, студэнтаў, шырокага кола чытачоў.

76 РУБ

похожие

Подробнее

Уладзіслаў Ахроменка, Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і ...

Книга Уладзіслаў Ахроменка «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша» — скачать в fb2, txt, epub, pdf или читать онлайн. Оставляйте комментарии и отзывы, голосуйте за понравившиеся.

Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша — Уладзіслаў ...

“Праўдзівая гісторыя…” аўтарства Уладзіслава Ахроменкі і Максіма Клімковіча – пародыя на афіцыйную мінуўшчыну трох спадкаемцаў міфалагічнай істоты Homo Slavіanikus’а, у якой выразна ...

Рецензии на книгу « Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і ...

Рецензии на книгу «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша» Уладзіслава Ахроменкі, Максіма Клімковіча. Посвящать читателей историческими казусами стало в последнее время весьма популярным делом. Зайди в любой ...

Уладзіслаў ахроменка праўдзівая гісторыя кацапа хахла і бульбаша. Ахроменка Уладзіслаў, Клімковіч Максім. Праўдзівая ...

Ахроменка Уладзіслаў, Клімковіч Максім. Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша. – пародыя на афіцыйную мінуўшчыну трох спадкаемцаў міфалагічнай істоты Homo Slavіanikus’а, у якой ...

Памёр Уладзіслаў Ахроменка

Уладзіслаў Ахроменка нарадзіўся 29 студзеня 1965 года ў Гомелі. Паходзіў з сям’і інжынера завода РТА і выкладчыцы музычнай вучэльні. Вучыўся ў Гомельскай сярэдняй школе № 26 (1972—1978), сярэдняй спецыяльнай музычнай школе ...

Уладзіслаў Ахроменка — Вікіпэдыя

Уладзіслаў Ахроменка (29 студзеня 1965 — 9 лістапада 2018) — беларускі пісьменьнік, празаік, кінасцэнарыст, драматург.

Ахроменка Уладзіслаў, Клімковіч Максім. Праўдзівая ...

Ахроменка Уладзіслаў, Клімковіч Максім. Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша. – пародыя на афіцыйную мінуўшчыну трох спадкаемцаў міфалагічнай істоты Homo Slavіanikus’а, у якой ...

Ахроменко, Владислав Игоревич — Википедия

«Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша» (2009), в соавторстве с Максимом Климковичем «Тэорыя змовы» (2011) «Русалка Камсамольскага возера» (2010), в соавторстве с Максимом Климковичем [4] .

Ахроменка Уладзіслаў - Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка ...

Пад псеўданімамі Францішак Хлус і Марцін Юр), кінараман “Янкі, альбо Астатні наезд на Літве” (2007, у суаўтарстве з Максімам Клімковічам), “Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша” (2009, у суаўтарстве з Максімам ...

Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша by Ахроменка ...

Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша... Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша book. Read reviews from world’s largest community for readers.

Скачать Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша в ...

“Праўдзівая гісторыя…” аўтарства Уладзіслава Ахроменкі і Максіма Клімковіча — пародыя на афіцыйную мінуўшчыну трох спадкаемцаў міфалагічнай істоты Homo Slavіanikus’а, у якой выразна ...

Уладзіслаў Ігаравіч Ахроменка — Вікіпедыя

Клімковічам), «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша» (2009, сааўт. з М. Клімковічам), «Тэорыя змовы» ( 2011 ), «Музы і свінні» ( 2014 ), п’есы «Русалка Камсамольскага возера» ( 2010 , сааўт. з М.

Ахроменка Уладзіслаў, Клімковіч Максім (Author of ...

Ахроменка Уладзіслаў, Клімковіч Максім is the author of Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша (4.50 avg rating, 2 ratings, 0 reviews, published 20...

Smashwords – Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша ...

You have subscribed to alerts for Уладзіслаў Ахроменка, Максім Клімковіч. You will receive an email alert if one or more of the authors you're following has a new release.

Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша. У. Ахроменка ...

Ахроменка Уладзіслаў, Клімковіч Максім. Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша

"Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша" скачать fb2 ...

Скачать бесплатно книгу Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша - Уладзіслаў Ахроменка в форматах fb2, rtf, epub, pdf, txt или читать онлайн. Отзывы на книгу, похожие книги на Праўдзівая ...

Рыгор Барадулін Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна


Пад адной вокладкай нарэшце сабраныя неацэнныя скарбы беларускай мовы, якія, пачынаючы са школьных гадоў, бесперапынна занатоўваў за роднымі й землякамі народны паэт Беларусі, – асобныя словы, прымаўкі й пад’ялдычкі, зычэнні й грозьбы, а таксама народны каляндар, замовы, стравы, звычаі, гаспадарчыя й жыццёвыя парады й шмат іншага. Трэці раздзел склалі запісы жывой ушацкай гаворкі, у якіх і гісторыя, і побыт, і душа народа, – усё жыццё, як яно ёсць. 2-е выданне.

79.99 РУБ

похожие

Подробнее

Маргарыта Прохар Восень у Вільнюсе (зборнік)


Кніга Маргарыты Прохар «Восень у Вільнюсе» запрашае ў падарожжа ў розныя краіны. Героі аповесцей – людзі са сваёй філасофіяй, іх лёс няпросты, але яны вучацца пераадольваць абставіны, як, напрыклад, Марцін з аповесці «За аблокамі душы», што трапіў у Прагу без сяброў і знаёмых і вучыўся выжываць сам. Амаль дэтэктыўная гісторыя аповесці «Восень у Вільнюсе» прыводзіць гераіню да пераасэнсавання сваіх адносін да людзей. Рамантычная аповесць «Паўночнае лета» расказвае пра незвычайнае каханне, што пачалося з простай сустрэчы на беразе Балтыйскага мора. Героі апавяданняў шукаюць сваё шчасце, вучацца разумець іншых і не скарацца лёсу.

100 РУБ

похожие

Подробнее

Людміла Рублеўская Пантофля Мнемазіны


У сваім новым рамане Людміла Рублеўская ператасоўвае віртуальную рэальнасць і гістарычныя падзеі і ставіць герояў перад выбарам: змірыцца, стаць часткай сістэмы альбо ўпарта абараняць выспу ўнутранай свабоды. Маладая дызайнерка Вірынея праштрафілася перад начальствам і адпраўлена працаваць у маленькую транспартную газетку. На станцыі метро яна выпадкова заўважае ўласнага мужа, які нібыта загінуў сем год таму. Але дэтэктыўная інтрыга – толькі фон, на якім даследуецца цэлая эпоха. Рэпрэсіі 1930-х гадоў, ганебная «справа ўрачоў», карная медыцына, спецбальніца, схаваная ў пушчы, якая робіцца прытулкам для «ворагаў народа»… І немагчымая гісторыя кахання, якая адбываецца ў сталінскіх засценках, у лагерах ГУЛАГа, у хрушчоўскую «адлігу» і нават у XXI стагоддзі. Дзе заканчваецца віртуальная рэальнасць, удзельнікам якой чытач раптам становіцца, ён не зразумее да апошняй кропкі.

149 РУБ

похожие

Подробнее

Сяргей Балахонаў Імя грушы


Назву кнізе даў раман у трох мэмуарах пра таямнічыя менскія падзеі сярэдзіны ХІХ ст., улюбёнца тагачасных дамаў спадара Вайніслава Баўта і яго зьнікненьне. Любоўна-дэтэктыўная гісторыя пададзена ў выглядзе субектыўных успамінаў трох жанчын, і адпаведна ня мае агульнай разьвязкі. Сакавітая мова і постмадэрнісцкія пасткі надаюць твору асаблівую пікантнасьць. Апроч таго ў зборнік увайшло пяць апавяданьняў: «Паляваньне на пачварнага парсюка» (жорсткая пародыя на сярэднявечны рыцарскі раман, насычаная старабеларускай лексікай і зваротамі мова); «Second Security» (гомельскі баявік у інтэрерах зьмярканьня Расейскае імпэрыі); «Пятнаццаць лішніх хвілін» (псыхадрама беларуса ў пакутлівасьці выбару на баку якога ворага ваяваць? і ці магчыма кахаць таго, каго кахаць забаронена?); «Ня руш майго страху» (пошукі лепшай долі саладатам НКВД ды іншаплянэтнікам напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны); «Сьмерць лютністы» (карнавалізацыя беларускага калябаранцтва часоў другой сусьветнай вайны; культавы твор аўтара).

127 РУБ

похожие

Подробнее

Ігар Бабкоў Хвілінка. Тры гісторыі


Гэта гісторыя пра адну менскую кавярню. Расповед пра трох герояў, якія трапляюць у яе напрыканцы васьмідзясятых і адтуль не выходзяць. Тры сябры: паэт, змагар, спявачка. Кожны з іх, пражываючы эпохі, трымаецца свайго выбару. Паэт застаецца сярод шаманства словаў. Змагар ідзе да канца, хаця й разумее, што ў гэтым спектаклі больш няма за што змагацца. Спявачка хоча знайсці музыку кону з ёй супасці. 3 іншага боку, ёсць другі план. Метафізічны. 3 гэтай перспектывы перад намі – алхімічная гісторыя пра mysterium coniuctionis, магічны тэатр душы, персанажы якога прыбраныя ў вопратку часу. Раман пра месцы, у якія мы патрапляем, і месцы, у якіх мы застаемся.

94 РУБ

похожие

Подробнее

Андрэй Лазар Таварыства кнігалюбаў


«Таварыства кнігалюбаў» – гэта не проста незвычайная гісторыя, а раман-рэбус, у якім сплялося вельмі шмат: дэтэк- тыўны сюжэт, таямнічыя героі, глыбіня падтэкстаў…Чытач, нібы даследчык, крок за крокам ідзе пакручастай сюжэтнай сцяжынкай, сустракаючы на ёй шмат цікавага. Літаратура пра літаратуру – гэта неверагодна захапляльна. Не верыце? Разгарніце кнігу і пераканайцеся самі…

115 РУБ

похожие

Подробнее

Людміла Рублеўская Дагератып


Новы дэкадансны раман Людмілы Рублеўскай пачынаецца ў нашу эпоху: малады біёлаг Гальяш рыхтуецца зязджаць за мяжу, але, разбіраючы рэчы ў дзедавай кватэры, знаходзіць стары дзённік… Перад чытачом паўстаюць таямнічыя падзеі канца XIX стагоддзя. Уладальнікі фотаатэлье правінцыйнага беларускага гарадка, незалежная прыгажуня Багуслава і яе бацька Варакса Ніхель, – якія спецыялізуюцца на партрэтах post mortem – адлюстраваннях нябожчыкаў, вымушаныя выправіцца ў экспедыцыю, каб сфатаграфаваць неверагодную этнаграфічную калекцыю ў глухім і злавесным маёнтку Жухавічы. Цяперашняга ўладальніка маёнтка, князя Шымона Каганецкага, мясцовыя сяляне лічаць ваўкалакам. Дый Багуслава з бацькам зусім не тыя, за каго сябе выдаюць. Вы не зможаце адарвацца ад гэтага раману. Дэкаданс, готыка, хорар, палкае каханне насуперак усяму і бязлітасная чалавечая подласць… Рамантычная і жудасная гісторыя знаходзіць разгадку толькі ў наш час.

184 РУБ

похожие

Подробнее

Уладзімір Арлоў Час чумы (зборнік)


Гісторыя Беларусі застаецца галоўнай тэмай творчасці Уладзіміра Арлова. У кнігу вядомага пісьменніка ўвайшлі тры гістарычныя аповесці. Назву зборніку дала аповесць «Час чумы», у цэнтры дзеяння якой выдатны беларускі паэт эпохі Рэнесансу Мікола Гусоўскі. У ахопленым чумою Рыме ён завяршае геніяльную «Песню пра зубра» і спрабуе ўратаваць ад смерці сваю каханую Франчэску. «Сны імператара» прысвечаныя падзеям 1812 г. у Беларусі, якія зноў і зноў згадвае ў выгнанні на выспе святой Алены былы ўладар Еўропы Напалеон Банапарт. Аповесць «Дзень, калі ўпала страла» пераносіць чытача ў пачатак XII стагоддзя, калі Полацкае княства вяло зацятае змаганне з крыжакамі. Вострасюжэтнае апавяданне «Ордэн Белай Мышы» друкавалася не толькі ў Беларусі, але і перакладалася на польскую, чэшскую, украінскую і іспанскую мовы.

87 РУБ

похожие

Подробнее

Альгерд Бахарэвiч Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры


Кожны пісьменнік піша пра Парыж, нават калі нічога пра яго не ведае і нават тады, калі апісвае сваю родную вёску. Няма нічога весялейшага і рызыкоўнейшага, як блуканьні з мапай Парыжу па беларускай літаратуры і яе ваколіцах, па сваіх і чужых жыцьцях і словах, бяз сэнсу і мэты, як і належыць эўрапейцам, паэтам і марнатраўцам.

139 РУБ

похожие

Подробнее

Ірина Бобик Художниця


Місце у світі, правильність вибору і відповідальність за нього, честь і справедливість, кохання і зрада, дружба і родинні стосунки – те, що болить і збурює героїв новел авторки, молодих людей, одержимих пошуком себе, відповідями на питання добра і зла. Частково це історія дорослішання і шукань самої авторки, частково – її друзів, ще частково – спроба осмислити світ з якоюсь незбагненною юнацькою тягою до правди і табуйованих тем.

149 РУБ

похожие

Подробнее

Людміла Рублеўская Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік)


У кнігу вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай увайшлі гатычны раман «Скокі смерці», у якім журналістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэдневечных гадзіннікаў, аповесць «Ночы на Плябанскіх млынах», дзе міфы і легенды Мінска пераплятаюцца ў запамінальную містычна-рамантычную карціну, цыкл «Старасвецкія міфы горада Б*», што спалучае антычныя міфы і рэаліі старасвецкага беларускага мястэчка, а таксама апавяданні, у якіх дзейнічаюць і паўстанцы Каліноўскага і Касцюшкі, і нашы сучаснікі. Героі Людмілы Рублеўскай вырашаюць адвечныя праблемы выбару паміж годнасцю і бяспекай, каханнем і здрадай, захаваннем гістарычнай памяці і абыякавасцю. У кнізе ёсць і прыгоды, і містыка, і гумар, і псіхалагізм, і развагі над лёсам Беларушчыны.

119 РУБ

похожие

Подробнее

Ганна Севярынец Дзень Святого Патрыка


Эксперт міжнароднай моўнай камісіі Марына Дамейка прымае рашэнне прызнаць беларускую мову мёртвай, і зараз ёй патрэбна захаваць у спецыяльным архіве тое мастацтва, якое было створана на гэтай мове. Што яна паставіць на паліцы спецхрану? Каго назаўжды выкіне з гісторыі? Якім чынам на мёртвай мове можна будзе зарабіць мільярды даляраў? Ці з’явіцца ў памерлай мовы шанец? Гісторыя любові – да мужчыны, да літаратуры, да краіны – якая, на жаль, не можа скончыцца добра.

117 РУБ

похожие

Подробнее

Григорій Сковорода Байки та афоризми


Байки і афоризми Григорія Сковороди – це глибокодумні роздуми великого поета і філософа над вічними проблемами добра і зла, любові і ненависті, над плинністю часу і над сенсом людського життя. Прониклива мудрість, багатство алегоричних образів зробило твори Григорія Сковороди вершиною літературної і філософської думки.

29.95 РУБ

похожие

Подробнее

Крывалап Аляксей, Багданаў Андрэй, Емяльянаў Уладзіслаў, Тамашэўская Марыя, Князевіч Парфяновіч Алеся, Гусеў Эдуард, Мятла Ілья Што новага ў новых медыя?. Зборнік эсэ


Кожная тэхналогія калісьці была новай. Новыя медыя імкнуцца захаваць за сабой права заставацца новымі як мага даўжэй. Мэта зборніка — высветліць змены ў разуменні феномена новых медыя ў сацыяльна-гуманітарных навуках на працягу апошняга дзесяцігоддзя. Сабраныя тэксты прапануюць бачанне сітуацыі ў галіне новых медыя вачыма прадстаўнікоў Z-пакалення, для якіх інтэрнэт быў заўсёды. Кніга адрасавана шырокаму колу чытачоў, якія цікавіцца новымі медыя і сацыяльнымі камуінкацыямі.

322 РУБ

похожие

Подробнее

Павло Курило Нічний флангер


Події оповідання відбуваються в паралельній реальності, де Русь залишилась унікальною сильною державою і розвинулась без чужої допомоги і чужинської релігії. У цій історії парадоксально переплелись козаки і космічні кораблі, міжпланетні перельоти і надлюдські здібності характерників, відуни і іншопланетна загроза, нелюдське зло і героїчна самопожертва.

149 РУБ

похожие

Подробнее

Комментарии